ВВ

Што нам дзелаць у Лельчыцах

Дарова! Я зганяў у новы горад, а гэта значыць, што самы час напісаць сюды абзорчык. Каб і вам захацелася. Лельчыцы - горад унікальны хаця б тым, што там няма ніводнай шыльды "гісторыка-культурная каштоўнасць", а адтуль усё адно не хочацца збегчы праз 13 хвілін. У Калінкавіч, напрыклад, такое не пракатвае. Карацей, там пад катам кароткія замалёўкі з самага поўдня Рэспублікі і жменька фотак на тапак.



Read more...Collapse )

Ну вось, калі шапашна, то неяк так. Пагналі ў Лельчыцы, кароча.
БуКвАр

Налівай! (с)

Юных беларусаў з дзяцінства прывучалі любіць "Пагоню". Нават пры "саветах".



Конь, хвост у ніз, замест вусоў - контрусмешка: выліты ж, ну :) У каго ёсць пікчы з гэткім культавым канём, кідаем у каменты. Усіх хто святкуе, кароча, віншую.

П.С. На фота злева, як што, конны я ў 1987.
ВВ

* * *

Жонка тры дні ў вёсцы. Каб на даўнейшы розум, дык гэта б нада было б выпіць, закусіць добра, прыгодаў якіх пашукаць. Але самы аванцюрны ўчынак, які я зрабіў гэтым разам, - спаў адну ноч не рассцілаючы ложак. Прапаў дух аванцюрызму, ага.
ВВ

* * *

Адкрыў слоік з сушанымі баравікамі і чуць не зваліўся з тубарэткі. Чаму з гэтага не робяць парфюм? Стартап. Званю ў хугабос і кітайцам. Калі б усе людзі пахлі сушанымі баравікамі, жыць стала б адназначна весялей. Ладна, ня ўсе. Хаця б некаторыя прадстаўнікі нашага з вамі віду. Я, напрыклад, кідаўся б абдымаць кожнага, хто пахне сушанымі грыбамі. Вожыка, вавёрку, дворніка, кошык. Што праўда, у гэтым горадзе б троху вырасла папуляцыя сівых заік. Не харашо. Зноў званю ў хугабос і кітайцам.
ВВ

* * *

Той самы момант, калі доктар кажа, што табе трэба многа піць і мала есці, а ты такі думаеш, ну і ладна, закуска градус крадзе.
гномік

Пра профільнае выкарыстанне сацсетак і сціпласць

Мае дранікі эвалюцыянавалі за шэсць тыдняў, а ты ўсё яшчэ жырная а я ўсё яшчэ пішу сюды нейкую хурму а ты ўсё яшчэ не завёў інстаграм а ты ўсё яшчэ ня сфоткаўся з вядром на галаве а ты ўсё яшчэ не напісаў пост пра Мазыр а ты ўсё яшчэ гэта зачэм та чытаеш напрыклад.

ВВ

* * *

Прышоў у паліклініку з ціскам - эта патаму, што ты тоўсты.
З тэмпературай - эта патаму, што ты тоўсты.
Адзін раз ў мяне зламаўся галенастоп. У паліклініцы сказалі, што ў худых людзей галенастопы не ламаюцца.
Пашоў, карацей, рабіцца худым чалавекам. Чыста, каб у іх адмазак не было.
ВВ

* * *

Мая жонка вяжыць сабе швэдру, бо ёй няма з чым насіць "махавік часу". Brkng news, напрыклад.
ВВ

У пошуках краю Мазыра, альбо экспедыцыя на лясісты спадарожнік Эндора

Дык вось. У сыботу, так атрымалася, я выпіў некрытычную дозу львоўскай горілкі. А ў нядзелю прачнуўся з неадольным жаданнем ісці на Карпаты ў горы. Чорт ведае, што гэтыя бандэраўцы кладуць у сваю гарэлку. Прачнуўся, памыўся, пад'еў. Потым успомніў хто я і што жыву зараз акурат там дзе трэба. Сілы волі не маю, таму апрануўся, узяў заплечнік, жонку і пайшоў.



Бяры плед, сядай побач - буду баіцьCollapse )

П.С. Не мінула і трох гадоў як я прайшоў па кожнай вуліцы, дарозе, лесвіцы і нават сцежцы гэтага горада. Падавайце мне новы, ці што?

П.П.С. Мне тут намякнулі, што ёсць яшчэ і падземныя хады.
ВВ

Па чутках

Культура. "НН" - у гэтых нашых інтэрнэтах больш вядомая як "першая з рысункамі" - можа адмовіцца ад папяровага варыянту.
____________________

Здароўе. Ня першы раз чую, што ў Мазыры плануюць адкрыць "макдак". Я нішчэброд і жырны, так што гэта навіна не пра маю чэньсьць.
____________________

Грамадзянская абарона. У сталіцы Палесся зноў былі заўважаныя трыфіды. Яны пакуль маленькія і кволыя, але ўжо навучыліся хадзіць. Таму, мірныя грамадзяне Рэспублікі, сцеражыцеся глядзець дагары.



П.С. Падыміце рукі тыя, у каго пасля гэтай фотачкі ў галаве зайграла кампазіцыя ВІА "Ласковый май".
ВВ

Флэшмóбзыр

Дні Мазыра ў інтэрнэтах працягваюцца. ТУТ.бай вырашыў падтрымаць флэшмоб і запіліў артыкул з суперзмрочнымі ілюстрацыямі. Пасля гэтых пяці прычын пабываць у Мазыры плынь турыстаў адназначна выйдзе з берагоў. Як не рабіла Прыпяць ужо пару гадоў запар. Толькі вось мне здаецца, ці пра самае цікавае аўтар сказаў ва ўступе (трамваі і піўзавод, а значыць і Кімбараўка!), а самі прычыны ўжо так сабе?


Фота з артыкула.

Спецыяцільна для budgawl'а ні разу ня сфоткалі і нават ня ўспомнілі "бальнічку".

Зазыр яшчэ адну фотачку, калі не баішся вскрыццаCollapse )

Эстафета перадаецца агенту дыфензівы, але праз гэта не менш паважанаму пану yozas_gubka.
ВВ

Сайдынг

Я думаў гэта хрэнь абыйшла заходнюю Беларусь стараной. Прынамсі, цэнтральныя часткі гарадоў. Ага, каб жа. Во як крадзецца гад :)



Быццам Калінкавічы пакусалі. Хутка пачнецца "ператварэнне".

П.С. Хто быў у Калінкавічах, той зразумее.

П.П.С. З усёй павагай да Калінкавіч, канечне.
ВВ

Артэфакт з мінулага

Ішоў 2009 год. Я працаваў па размеркаванні ва ўніверы. Жыў у расселеным інтэрнаце наваполацкага музвучылішча. Адзін на цэлы паверх. З выгодаў - святло ў адной лямпачцы і халодная вада на кухні. Было весела. Я чытаў па кніжцы за вечар. Складаў абсалютна ідыятычныя вершыкі. А допісы ў жж пісаў на паперы. Назаўтра на працы набіраў і выкладаў.



А вось і сам посцег. Можна глянуць, чым там усё скончылася.