ВВ

* * *

- Дык ён жа дзюравы.
- Ну где он дюрявый?
Толькі што пачуў самае жорсткае вымаўленне на ўсім правым пабярэжжы сярэдняга цячэння Прыпяці.
ВВ

* * *

Увага, Беларусь. Дзе зараз няма дожджу? Бяру білет і выязджаю. А то ў нас тут палярная ноч. І вада падбіраецца да вокнаў 4 паверху.
ВВ

* * *

Што ў мяне новага за гэтыя 2 гады? Дайце падумаць. Я, напрыклад, купіў у пераходзе мазырскага метро дыплом і стаў такі настаўнікам. У вясковай школе, 35 кілометраў ад сталіцы Палесся. Адбыў два "сезоны". Нічога парочашчага маю амаль празрыстую рэпутацыю на гэтай ніве не рабіў. Акрамя ўрокаў вяду яшчэ розныя школьныя сеткавыя рэсурсы, нават зрабіўся на 0,5 ст. "праграмістам". Ага, адной нагой у айці, як той казаў. Акрамя гісторыі вяду яшчэ ад 4 да 5 прадметаў "гуманітарнай арыентацыі". Плюс паходы. Неяк нават тыдні са два сплаўляўся разам з малымі па Убарці і Прыпяці. На байдарках. І выжыў. Развёўся. Пусціўся ва ўсе цяжкія. Зноў выжыў. Нядаўна, у гэну пятніцу, ажаніўся. А праз два месяцы на Свеце павінна стаць на аднаго Рудака больш. Не куру. П'ю толькі на "дзіфілядах". Т9 ці як там гэта штука цяпер завецца прапанавала напісаць "п'ю атруту". Сабака, ну. Ня ем згушчонку. Збыў ката. Не на мяса. Што яшчэ? Жывучы нешта яшчэ ўспомню. І падкінуў ілюстрацый, так.
ВВ

* * *

А соцкапітал, рэйцінгі ўсё яшчэ ёсць? Хто там першы ў Беларусі?
ВВ

* * *

Я толькі што паставіў лайк у ЖЖ. Лайк! Каб каму расказаць з 2000-х, дык ржалі б, напрыклад.
ВВ

* * *

"Было в ЖЖ человек 100, может больше, беларускамоўных. И Виталя был там один из самых крутых". Гэта прыехалі budgawl і aksumaran у Мазыр і расказваюць так маёй Тані, якая зусім не ў тэме. А я сяджу і думаю, як жа гэта было даўно. Рэальна ў мінулым жыцці. Нават у пазамінулым. І такая настальгія ўзяла, што аж няможна. Хоць ты пароль стары ад усяго ўспомні. Успомніў. А тут усё як учора. Толькі пыл і павуцінне па завуголлі. І вецер вые праз разбітыя шыбіны. Вось ты, ты хто такі, здраствуй...
ВВ

Што нам дзелаць у Лельчыцах

Дарова! Я зганяў у новы горад, а гэта значыць, што самы час напісаць сюды абзорчык. Каб і вам захацелася. Лельчыцы - горад унікальны хаця б тым, што там няма ніводнай шыльды "гісторыка-культурная каштоўнасць", а адтуль усё адно не хочацца збегчы праз 13 хвілін. У Калінкавіч, напрыклад, такое не пракатвае. Карацей, там пад катам кароткія замалёўкі з самага поўдня Рэспублікі і жменька фотак на тапак.



Collapse )

Ну вось, калі шапашна, то неяк так. Пагналі ў Лельчыцы, кароча.
БуКвАр

Налівай! (с)

Юных беларусаў з дзяцінства прывучалі любіць "Пагоню". Нават пры "саветах".



Конь, хвост у ніз, замест вусоў - контрусмешка: выліты ж, ну :) У каго ёсць пікчы з гэткім культавым канём, кідаем у каменты. Усіх хто святкуе, кароча, віншую.

П.С. На фота злева, як што, конны я ў 1987.