Вiталь Рудак (vital_rudak) wrote,
Вiталь Рудак
vital_rudak

Залегчы на дно ў Глыбокім, альбо допіс з банальнай назвай

Апошнім разам Глыбоччына сустрэла мяне вельмі холадна. Не, не падумайце, яна была рада. Проста тэмпература на вуліцы рэдка калі падымалася вышэй за мінус пятнадцаць. На першай фотачцы прам відаць, як нас з Дзедам-рыбаком дрыжыкі бяруць. Ён ад холаду нават не разабраўся адкуль "вылеціць пцічка", таму і глядзіць некуды ўніз.



Не паспеў я адыйсціся, а дзед ужо нешта запісвае. Як толькі ня холадна.



Натаптаў на возеры, адразу відаць, што вудзіць ходзіць і праўда нярэдка. Ці ёсць там толькі якая рыбіна ў гэным Кагальным?



А рыбіна хоць заваляшчая, але нада цёльне. Бо побач плазуе кот. А ён хоць і мае чалавечы нос, але па мордзе відаць, што рыбу любіць.



Ну не мышэй жа па стрэхах лавіць, як робіць гэта нешляхетная котка.



"Так, з кім я ўчора бухала, і чаму я ў Глыбокім?!!"



"Сам ты мех бульбяны! Я Снегавік самы настаяшчы!" У вашай мясцовасці на гэты новы год тэж мяхі ад бульбы былі ў модзе?



У Глыбокім гэта з'ява займела масавы характар. Угадайце, адкуль гэтаму мальцу прыйшла эсэмэска?



Копцеўка. Адна з галоўных цікавостак горада.



У нас там няма нармальнага парка, таму парачкі закаханых часта любяць гуляць проста на могілках.



Я, дарэчы, нарадзіўся і 17 гадоў пражыў прам насупраць Копцеўкі. Во гэткі від адкрываецца ад веснічак бацькоўскай хаты. Знакамітыя глыбоцкія белыя ночы.



На нашай вуліцы скрозь адны славутасцм. Во, напрыклад, кармеліцкі касцёл у абдымках Даніэлы.



А гэта наш мясцовы барон М. выглядвае, ці далёка тая Германія. Ён тож не памятае, з кім учора бухаў і чаму ён у Глыбокім?



Самы пекны ў Рэспубліцы шматпавярховік таксама на нашай вуліцы. Памятаю ў ім жылі наркаманы. А потым нейкі злы карлік, які заўжды хадзіў па вуліцы з лапатай і пярыў ёй усіх, каго здужае дагнаць.



Нарэдчас бываю на сваёй вуліцы і я. Чэмпіён свету па сэлфі на фоне дывана.



Елка ля суседскай хаты. Нармальная елка, у нас там так модна.



Даніэла. Да абільнага снегападу і кашы на дарогах апынуліся гатовымі толькі правераныя савецкія аўто.



Асабліва цяжка ў такі снег і мароз выхадцам з Блізкага Усходу.



Мясцовыя ж асобага дыскамфорту не адчуваюць. Вунь Іосіф Корсак, мала таго, што лысы як калена, дык яшчэ і без шапкі. Затое, з моднымі татуіроўкамі.



Абарыгены - яны ўвогуле дзіўныя людзі. Во як упрыгожылі ёлку на цэнтральнай пошце, напрыклад. Па-багатаму. Як нехта адказаў мне ў фэйсбуку пад гэтым фота: "А чаму няма "Нашай Нівы" і "Вольнага Глыбокага"? "Шкода рэзаць".



Ці як у многіх гарадах вунь будуюць альбо аднаўляюць ратушы, чапляюць на вежы гадзіннікі. А глыбачане ўсьцягнулі гадзіннік на ваданапорку і гатова справа. Б'е, іграе кожную гадзіну - і добра.



І відаць здалёку ў любое надвор'е ўсё чыста.



Во яшчэ адна модная тэма. Старыя ларкі. Што мы маскалі якія, каб ламаць-зносіць. Мы лепі прыхаваем куды, дзе зацішней. Потым як бог дасць.



А гэта бязлітасная глыбоцкая сацыяльная рэклама. У нас нідзе не бывае жоўтага снегу, дарагі турыст, барані божа.



Прыязджай, сам паглядзі. Але хто з маіх чытачоў ня быў у Глыбокім? Рэдкая птушка.



Таму што што? Беларусі сінявокай цудоўны куточак Глыбоччына, як казаў аўтар гэтых радкоў - гранд-майстар Ордэна Джэдаяў.



А калі ня згодны, табе проста больш не паставяць глыбоцкую візу. Усё проста.
Tags: Глыбокае über alles!, МРБ, го_гуляць, дай бог кажнаму, згушчонка, я_на_фота
Subscribe

  • * * *

    - Дык ён жа дзюравы. - Ну где он дюрявый? Толькі што пачуў самае жорсткае вымаўленне на ўсім правым пабярэжжы сярэдняга цячэння Прыпяці.

  • * * *

    Увага, Беларусь. Дзе зараз няма дожджу? Бяру білет і выязджаю. А то ў нас тут палярная ноч. І вада падбіраецца да вокнаў 4 паверху.

  • * * *

    Што ў мяне новага за гэтыя 2 гады? Дайце падумаць. Я, напрыклад, купіў у пераходзе мазырскага метро дыплом і стаў такі настаўнікам. У вясковай школе,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 24 comments

  • * * *

    - Дык ён жа дзюравы. - Ну где он дюрявый? Толькі што пачуў самае жорсткае вымаўленне на ўсім правым пабярэжжы сярэдняга цячэння Прыпяці.

  • * * *

    Увага, Беларусь. Дзе зараз няма дожджу? Бяру білет і выязджаю. А то ў нас тут палярная ноч. І вада падбіраецца да вокнаў 4 паверху.

  • * * *

    Што ў мяне новага за гэтыя 2 гады? Дайце падумаць. Я, напрыклад, купіў у пераходзе мазырскага метро дыплом і стаў такі настаўнікам. У вясковай школе,…