Category: образование

Category was added automatically. Read all entries about "образование".

ВВ

Вучылка-1

Вось мiнуу першы дзень працы у школе. У мяне другая змена. Сёння было тры 3цiя класы i тры 7ыя.
У двух 7ых матывацыя да вывучэння амаль на нулi, веды таксама не ахцi. Ну нiчога, буду неяк спрабаваць з гэтым змагацца. Непаслухмяныя i шмат трындзяць :) тым больш першы навучальны дзень i яны яшчэ не уцягнулiся.
Трэцiя класы вывучаюць мову з нуля. З iмi прыкольна i вельмi цiкава. Сёння ужо расказвалi каля дошкi дыялогi кшталту хэлоу-хэлоу-ай эм Дiна-ай эм Даша-бай-бай, а яшчэ трэнiравалiся казаць хэлоу цiчэр i гуд бай цiчэр, вучылiся рэагаваць на клоуз ёр букс i оупэн ёр букс, стэнд ап i сiт даун. Гулялiся з мiшкам, якога мне падарыла Настачка xbohx :)
А пасля урокау мяне у двары школы сустрэу любiмы муж, якi цяпер гатуе вячэру. Так што жыць буду :)